Галоўная / Дзейнасць / Міжведамасная камісія па ПАД / ФТ

Міжведамасная камісія па ПАД / ФТ

Міжведамасная камісія па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння створана Пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2021 года № 170.

Стварэнне камісіі абумоўлена далейшым удасканаленнем нацыянальнага заканадаўства ў сферы барацьбы з адмываннем грошай, фінансаваннем тэрарызму і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння (ПАД/ФТ) з улікам практыкі яго прымянення, а таксама выкананнем міжнародных абавязацельстваў Беларусі па рэалізацыі рэкамендацый Групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (ФАТФ).

Прававая аснова стварэння каардынуючага органа ў сферы ПАД/ФТ прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. №165-3 «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння».

У склад камісіі ўключаны прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ДУ «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».

Узначальвае камісію Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Праца міжведамаснай камісіі нацэлена на правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці нацыянальнай «антыадмывачнай» сістэмы, удасканаленне інстытуцыйнага асяроддзя, нарматыўна-прававога рэгулявання, вывучэнне міжнароднага вопыту, умацаванне кадравага і тэхнічнага патэнцыялу, іншыя сумесныя мерапрыемствы дзяржаўных органаў, Адміністрацыі ПВТ у сферы ПАД/ФТ.

Стварэнне міжведамаснай камісіі дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння дзяржаўных органаў, Адміністрацыі ПВТ і іншых арганізацый у пытаннях барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024 XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024